
Вітаем цябе, аматар навукі!
Мы - вясёлы і адукацыйны праект Навуковыя Паштоўкі.
Мы ствараем відэапаштоўкі да розных важных навуковых падзей.
Што такое відэапаштоўка?
Гэта звычайная папяровая паштоўка, з адваротнага боку якой надрукаваны QR-код і спасылка, якія вядуць на мульцік - відэапрацяг паштоўкі.
Паштоўку можна замовіць у нас на сайце, для гэтага націсніце кнопку "Замовіць паштоўку!"
Таксама мы можам паслаць паштоўкі сябрам за вас: цісніце кнопку "Даслаць паштоўку", потым вам патрэбна будзе пакінуць тэкст паштоўкі і адрас.
Выбраць паштоўкі можна ў галерэі - там ёсць усё, што мы калісь выпускалі.
Дасылаючы нашы паштоўкі, вы распаўсюджваеце навуку па планеце!
Каб сачыць за навінамі, далучайцеся да нас Укантакце, на Фэйсбуку і ў Твіттары.
Мы адказваем на ўсялякія пытанні, якія можна задаваць тут.
Таксама ў нас ёсць рамантычныя Кінапаштоўкі, якія можна набыць у Музей гісторыі беларускага кіно.
Сачыце за намі і навукай ;)
Калі ў вас ёсць разумны тэлефон, то прачытайце з яго дапамогай QR-код:

А калі ў вас камп'ютар, то ідзіце па спасылцы:

Глядзіце мульцікі, чытайце, дасылайце сябрам паштоўкі :)