top of page
25 снежня

 

Рычард Столман, праграміст, заснавальнік шматлікіх Вялікіх фондаў, рухаў, праектаў і лігаў ды і проста добры чалавек прапанаваў:

 — Давайце будзем святкаваць Дзень Гравітацыі! 

 — Давай! А калі?

 — 25 снежня! Бо ў гэты дзень нарадзіўся добры чалавек Ісаак Ньютан.

 

Мы вельмі згодныя, што гравітацыя — важная ў жыцці рэч. Невядома, што б было, калі б яе не было.

 

Прапануем адзначыць свята, успамінаючы вельмі рамантычны і крышку сумны Закон сусветнага прыцягнення.

 

bottom of page