
Укіхіра Накайя
Японскі фізік, які рабіў фотаздымкі сняжынак. Стаў знакаміты тым, што ўпершыню ў лабараторыі вырасціў штучныя сняжынкі.
"Снежныя крышталі - гэта лісты, дасланыя нам з нябёсаў."

Уілсан Алвін "Сняжынка" Бэнтлі
Амерыканскі фатограф, фатаграваў сняжыкі на чорным аксаміце. Аксаміт запавольваў таянне сняжынак і атрымоўваліся шыкоўныя фотаздымкі, дзякуючы якім Уільсан Бэнтлі атрымаў мянушку "Сняжынка". Менавіта йн прыдумаў канцэпцыю аб тым, што не бывае двух аднолькавых сняжынка.
У снежні 1931 года прайшоў пехатой 6 міляў у завіруху, каб сфатаграфаваць сняжынкі. З-за гэтага ён захварэў і памёр ад запалення лёгкіх...

Андрэй Сігсан
Фотамастак з горада Рыбінска. Працаваў у фотаатэлье і вельмі захапляўся мікрафаіаграфіяй. Упершыню ў Расіі пачаў фатаграфаваць сняжынкі. Яму даводзілася пастаянна трымаць рукі ў холадзе, не дыхаць на сняжынкі, а каб сфатаграфаваць іх найлепей, ён кожную сняжынку клаў на тоненькую шаўкавістую сетку. Яго фотаздымкі замаўлялі шматлікія ўніверсітэты, хаця ў Рыбінску захапленне Андрэя Сігсана не надта цанілі. Ён атрымаў рэўматызм пальцаў ад пастаяннага холаду.
І па нейкай сумнай іроніі не захавалася фотаздымкаў самога Андрэя.