top of page

Адкрыты першы ў Мінску кінатэатр!

 

У 1900 годзе прадпрымальны мінскі дзеяч Рыхард Штрэмер прывёз у Мінск новую тэхналогію і адкрыў кінатэатр.

Кінатэатр знаходзіўся на вуліцы Захар'еўскай у доме Ракаўшчыкоў. Цяпер прыблізна на гэтым месцы знаходзіцца Макдональдс, што каля Цэнтральнага.

Праўда, называлася гэта ўстанова ў тыя часы электратэатр, ды і кіно там не круцілі, а паказвалі дыяпазітывы. Але ахвотнікаў завітаць было шмат. Заходзілі мужчыны, пілі нешта алкагольнае і палілі. 


У 1908 Рыхард Штрэмер пашырыў межы свайго бізнесу і стаў здымаць дакументальныя ленты і паказваць на вялікім экране.

 

Нават пажар, які здарыўся ў электратэатры, не перашкодзіў бізнесу Рыхарда. Неўзабаве ён адкрыў яшчэ некалькі кінатэатраў, сярод якіх модны і знакаміты "Эденъ".

bottom of page