top of page

Хто такія маленькія вадзяныя мядзведзікі і як іх шукаць?

 

 

Ціхаходкі - гэта мікрскапічныя жывёлы, блізкія да беспазваночных, якія цікавыя тым, што могуць пераносіць страшэнныя нагрузкі. Іх нават запускалі ў космас! І яны перанеслі ўздзеянне ўльтрафіялетавага выпраменьвання.

Яны жывуць літаральна паўсюль.

 

Большасць ціхаходак мае даўжыню цела 0,3-0,5 міліметра, але самыя буйныя могуць быць 1,2 міліметра даўжынёй. Так што тэарэтычна іх можна заўважыць без асаблівых прыладаў. Але ўсё ж калі вам захочацца на свае вочы ўбачыць жывую ціхаходку і добра яе разгледзець, то вам спатрэбіцца аптычны мікраскоп (такі, праз які мы глядзелі на лушпінне цыбулі ў школе). Схадзіце ў лес або парк, знайдзіце вільготны мох (напрыклад, на ствалах дрэў) і ахайна наскрабіце трошкі ў папяровы пакецік альбо ў каробачку. Прынясіце дамоў, насыпце крышку ў кубак Петры (вядомы ўсім са школы) і заліце мох вадой. Пачакайце гадзінку-другую, пакуль мох напітаецца вадой і смела стаўце пад мікраскоп і пачыныйце глядзець! Калі глядзець уважліва, то з вельмі вялікай верагоднасцю праз пару хвілін вы знойдзеце ціхаходку. 

bottom of page